Thomson Reuters: Журналісцкі воркшоп па асвятленні тэмаў-табу (Лондан)
Фундацыя "Thomson Reuters" запрашае журналістаў і прадстаўнікоў СМІ з развіваючыхся краін і краін пераходнага перыяда ў Лондан (Брытанія) на воркшоп "Падрыхтоўка рэпартажаў пра табу", які пройдзе 11-15 ліпеня 2016 года. Удзельнікі воркшопу даведаюцца, як асвятляць адчувальныя тэмы непрадузята і бесстаронна. Тэмы навучання: планаванне і канцэпцыя журналісцкай гісторыі, тэхніка інтэрв'ю, пошук шматлікіх крыніц для аповеду пра адчувальныя праблемы і г.д.
Навучэнцы мусяць прапанаваць ідэі (тэмы) рэпартажаў, якія стануць фокусам навучальнай праграмы. Падчас інтэнсіўнага воркшопу ў Лондане ўдзельнікі маюць развіць і ўдасканаліць ідэі навінных гісторый і заявіць іх рэдакцыйнай камандзе журы фундацыі "Thomson Reuters".
Кандыдаты мусяць:
- працаваць у нацыянальных медыя ў развіваючыхся краінах альбо краінах пераходнага палітычнага перыяда;
- вольна валодаць ангельскай мовай;
- мець досвед працы ў медыяарганізацыі на працягу мінімум 1 года ва ўмовах поўнай занятасці (фрылансеры таксама могуць удзельнічаць). Вітаюцца кандыдаты, якія працуюць у медыя любой формы (друк, ТБ, радыё, анлайн) і маюць матывацыю да бесстаронняга асвятлення адчувальных тэмаў.
Арганізатары пакрываюць выдаткі на дарогу і сутачныя.
Каб падаць заяўку, неабходна:
- прадставіць 2 прыклады з сваіх матэрыялаў (памер файла - максімум 5 Мб);
- даслаць ліст-дазвол ад рэдактара медыя (СМІ) са згодай на ўдзел у навучальнай праграме і публікацыю/распаўсюд навінных гісторый пасля завяршэння воркшопу;
- прапанаваць навінную гісторыю па тэме, якая зрэдку асвятляецца ў роднай краіне.
Дэдлайн - 25 красавіка 2016 года. Падаць заўку неабходна на гэтай старонцы. Больш інфармацыі пра воркшоп - тут.
Паводле MladiInfo.eu.