Thomson Reuters запрашае на канферэнцыю па асвятленні сітуацыі ў сельскіх рэгіёнах (Рым)
Фундацыя Thomson Reuters пры фінансавай падтрымцы Міжнароднага фонда сельскагаспадарчага развіцця (IFAD) ладзіць для журналістаў канферэнцыю па асвятленні сітуацый ў сельскагаспадарчых рэгіёнах, якая пройдзе 2-4 лістапада 2016 года.
Удзельнікі даведаюцца пра праблемы, з якімі сутыкаюцца сельскія супольнасці па ўсім свеце.
Запрашаюцца журналісты друкаваных, анлайн- і СМІ вяшчання. Патрабаванні да кандыдатаў: мінімум 2 гады працоўнага досведу, добры ўзровень вуснай і пісьмовай ангельскай мовы. Кандыдаты мусяць прадэманстраваць прафесійны інтарэс да праблем супольнасцей сельскіх рэгіёнаў.
Арганізатары прапануюць стыпендыю на пакрыццё выдаткаў на авіявандроўку, пражыванне, харчаванне і лакальны транспарт.
Дэдлайн - 30 верасня 2016 года. Падрабязнасці тут.
Паводле IJnet.org