Thomson Reuters: Прэмія імя Курта Шорка

Фундацыя Thomson Reuters ладзіць конкурс на атрыманне прэміі імя Курта Шорка за дасягненні ў галіне міжнароднай журналістыкі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца журналісты і фрылансеры друкаваных і анлайн-выданняў з развіваючыхся краін або краін пераходнага перыяда развіцця.

На конкурс можна дасылаць матэрыялы, прысвечаныя канфліктам, правам чалавека, транспамежным праблемам і іншым пытанням, важным для краіны альбо рэгіёна.

Конкурсныя матэрыялы маюць быць перакладзены на ангельскую мову. Артыкулы мусяць быць апублікаванымі ў перыяд з 1 чэрвеня 2015 па 31 траўня 2016 года.

Конкурсныя працы мусяць дэманстраваць прафесіяналізм аўтараў, адпавядаць міжнародным стандартам журналістыкі, а таксама ўтрымліваць сведчанне пра тое, што падрыхтоўка матэрыялу вымагала ад журналіста смеласці і рашучасці.

Конкурс уключае 2 намінацыі:

- для фрылансераў, якія асвятляюць міжнародныя падзеі,

- для рэпарцёраў рэгіянальных медыя, якія асвятляюць падзеі ў сваёй краіне/рэгіёне.

Пераможца ў кожнай намінацыі атрымае прэмію ў памеры 5 тыс. даляраў ЗША. Урачыстая цырымонія пройдзе ў Лондане.

Дадзены міжнародны конкурс ладзіцца ў гонар амерыканскага фрылансера Курта Шорка, які ў 2000 годзе працаваў для агенцыі Reuters у Сьера-Леоне і загінуў пры выкананні прафесійных абавязкаў. Прэмія імя Курта Шорка прысуджаецца штогод фондам Kurt Schork Memorial (KSMF). Дэдлайн - 31 траўня 2016 года.

Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Паводле IJnet.org.