Thomson Reuters: Курс для журналістаў па тэме рэлігіі (Лондан)
чцв, 2015-05-28 11:48
Фонд Thomson Reuters з 6 па 10 ліпеня 2015 года ладзіць у Лондане курс для журналістаў вяшчання, друкаваных і анлайн-выданняў - адукацыйная праграма скіравана на вывучэнне асвятлення тэмаў рэлігіі ў СМІ.
Праграма ўключае трэнінгі, семінары і дыскусіі, якія дапамогуць удзельнікам распавядаць гісторыі, звязаныя з рознымі рэлігіямі. Кандыдатам з краін пераходнага перыяду, якія працуюць у арганізацыях, што не маюць уласных рэсурсаў навучання, будуць аплочаны пражыванне і транспартныя выдаткі. "Reuters" вызваляе ад аплаты за навучанне удзельнікаў, якія не маюць доступу да рэсурсаў падрыхтоўкі, з краін, што развіваюцца.
Дэдлайн - 1 чэрвеня 2015 года. Для падачы заяўкі націсніце сюды.
Паводле Ijnet.org.