The Guardian: Сустрэча з рэдактарам Мэйв Шэрлоў (Мінск)

29 студзеня 2016 года "Прэс-клуб Беларусь" ладзіць сустрэчу з рэдактарам па працы з сацыяльнымі сеткамі брытанскага выдання The Guardian Мэйв Шэрлоў. Тэма сустрэчы - прасоўванне журналісцкіх матэрыялаў у сацыяльных сетках. Госці сустрэчы пазнаёмяцца з анлайн-інструментамі для пошуку новых сюжэтаў, папулярызацыі артыкулаў, стандартамі напісання загалоўкаў для прасоўвання праз Google-пошук і тэкстаў для аўдыторый Facebook і Twitter. Рэдактарка распавядзе пра іншыя сучасныя анлайн-платформы, патрабаванні да аўтараў The Guardian.

Сустрэча пройдзе з 17:00 да 20:00 па адрасе: Мінск, вул. В. Харужай 3, офіс 601.

Удзел у сустрэчы - па анлайн-рэгістрацыі.

Каб зарэгістравацца, неабходна прапанаваць 2 тэмы для артыкулаў, якія будуць адначасова размешчаны ў анлайн- і друкаваным СМІ, запоўніць анлайн-анкету. Дэдлайн - 27 студзеня 2016 года.

Паводле Press-Club.by.