The Filter Europe: Валанцёрства ў Румыніі
Беларускае грамадскае аб'яднанне "Дабрачынны фонд "Добрая воля" набірае валанцёраў для сустрэчы ў Румыніі, якая пройдзе з 6 па 12 ліпеня 2016 года ў межах праекту "The Filter Europe". Гэты праект фінансуецца па праграме "Erasmus+" і скіраваны на здаровы лад жыцця і дапамогу тым маладым людзям, якія жадаюць кінуць паліць і спажываць тытунь.
Сустрэча пройдзе ў румынскім горадзе Прэдзял. У мерапрыемстве возмуць удзел прадстаўнікі Беларусі, Аўстрыі, Іспаніі, Брытаніі, Румыніі.
Арганізатары кампенсуюць выдаткі на дарогу, харчаванне і пражыванне ў гатэлі. Унёсак удзельніка складае 40 еўра.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост 16-21 год;
- веданне ангельскай мовы.
Арганізатары вітаюць самастойнае афармленне румынскай візы альбо наяўнасць шэнгенскай візы тыпу D (з мінімум 2-разовым уездам).
Кандыдаты мусяць даслаць заяўку на е-мэйл [email protected] (з тэмай ліста "Румынія: The Filter Europe").
У заяўцы неабходна пазначыць:
- прозвішча, імя,
- дату нараджэння,
- месца навучання,
- горад пражывання,
- кантактны тэлефон,
- ці неабходна віза.
Набор валанцёраў ажыццяўляецца да 15 красавіка 2016 года. Падрабязнасці - тут.
Паводле Mihck.info.