Тэрыторыі, межы, прапускныя пункты: Фотавыстава ў Рызе (Латвія)
чцв, 2016-01-14 15:40
![]() |
Фота: Андрэй Лянкевіч (Беларусь) |
У межах Рыжскага Фотамесяца-2016 пры падтрымцы кампаніі JC Decaux (Францыя) ладзіцца конкурс на ўдзел у гарадской фотавыставе "Тэрыторыі, межы, прапускныя пункты". Фатографы з любой краіны мусяць прадставіць фотасерыю з 3-5 здымкаў. Арганізатары зацікаўлены як у аповедах пра мясцовыя і глабальныя падзеі, так і ў асабістых прыватных гісторыях.
Абраныя працы будуць выстаўляцца ў па ўсёй Рызе ў траўні 2016 года. Удзел у конкурсе бясплатны.
Дэдлайн - 1 лютага 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды.
Крыніца IJjnet.org.