Тэатральная майстроўня WKLUCZONE/УКЛЮЧАНЫЯ/ВКЛЮЧЕННЫЕ
У рамках праекта “Уключаныя”: тэатр жанчын падчас сацыяльных зменаў. Познань-Мінск-2020 (анлайн). “Уключаныя” — гэта першая польска-беларуская тэатральная майстроўня, якая даследуе феміністычную тэматыку ў Беларусі. Яна прысвечаная жанчынам, іх гісторыям і, натуральна, — тэатру. Удзел бясплатны. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 20 жніўня 2020.
Майстроўня складаецца з дзвюх узаемадапаўняльных частак:
- акторскага майстар-класу Марты Стшалкі з тэатру “Бюро падарожжаў”,
- кансультацый, вэбінараў, тэатральных эскізаў і пітчынгаў у кастрыніку 2020 г.
Да майстроўні можна далучыцца, даслаўшы запоўненую анкету з кароткім апісаннем тэатральнага праекту, ідэі на спектакль ці перфарматыўную акцыю на жаночую тэматыку. Нам важная аўтарская ідэя. Чакаем заявак ад акторак, аўтарак тэатральных тэкстаў і ад энтузіястак тэатру. Запрашаем да ўдзелу і мужчын, якім блізкая жаночая тэматыка.
Адзін праект можа быць заяўлены ад 2 асобаў — у 2 індывідуальных анкетах з пазнакай, якую ролю кожная асоба адыграла пры рэалізацыі праекту.
Расклад:
- Тэатральны пітчынг анлайн (першы рабочы) | 15 верасня 2020
- Тэатральная майстроўня “Ўключаныя” | 10-13 кастрычніка 2020
- Тэатральны пітчынг анлайн | 13 кастрычніка 2020
- „КАБЕТАСТАН — тэатр у закрытых прасторах”, вэбінар Агнешкі Брэслер | 20 кастрычніка 2020
Свае пытанні наконт праекта вы можаце дасылаць на e-mail: [email protected]