Тбілісскі форум па трансфармацыйным лідарстве 2016

Грузінскі інстытут стратэгічных даследаванняў запрашае маладых прафесіяналаў ва ўзросце ад 24 да 35 год з краін Усходняга партнёрства, а таксама з Эстоніі, Літвы, Польшчы і Швецыі прыняць удзел у Форуме па трансфармацыйным лідарстве 2016, які пройдзе з 13 па 17 сакавіка ў Тбілісі (Грузія), і навучальным візіце ў Стакгольм (Швецыя) у сярэдзіне красавіка 2016-га.

Тбілісскі форум па трансфармацыйным лідарстве 2016 ладзіцца пры фінансавай падтрымцы МЗС Швецыі.

Мерапрыемства скіравана на абмен досведам і ведамі пра інтэграцыйныя працэсы ў ЕЗ і звязаныя з імі трансфармацыйныя працэсы ў краінах-сябрах ЕЗ і краінах Усходняга партнёрства.

У форуме прымць удзел эксперты, прадстаўнікі урадаў, фондаў, міжнародных арганізацыяў і бізнэсу.

Удзельнікі з краін Усходняга партнёрства будуць адмыслова запрошаны ў навучальную вандроўку ў Стакгольм.

Праграма прызначана для маладых лідараў. Кандыдаты мусяць быць зацікаўлены ў трансфармацыйным лідарстве. Удзельнікамі форуму могуць быць палітыкі, урадавыя службоўцы, прадстаўнікі сферы адукацыі (выкладчыкі і навукоўцы), прыватнага сектару і грамадзянскай супольнасці.

Патрабаванні да кандытаў/кандыдатак:

- грамадзянства Беларусі, Украіны, Малдовы, Азербайджана, Грузіі, Арменіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы, Швецыі,

- узрост 24-35 год,

- свабоднае валоданне ангельскай мовай,

- дэманстрацыя лідарства у наступных сферах: урад, бізнэс, грамадзянская супольнасць, акадэмічныя ўстановы,

- наяўнасць патэнцыялу і жаданне граць значную або вядучую ролю ў трансфармацыйных працэсах палітычнай, сацыяльнай і эканамічнай сферы сваёй краіны і ўзаемадзейнічаць з партнёрамі.

Праграма пакрывае выдаткі на дарогу і пражыванне ўдзельнікаў.

Каб падаць заяўку, калі ласка, дашліце матывацыйны ліст (максімум 1 старонка) з CV на ангельскай мове да 15 студзеня 2016 года на е-мэйл: [email protected] (з тэмай "TTLF 2016 - Application"). У CV неабходна пазначыць кантакты 2-х асоб, якія могуць даць рэкамендацыі.

 

Крыніца: GISS.org.ge.