Таварыства Зялёная Сетка шукае куратара кампаній і журналіста
пят, 2016-07-22 13:19
Таварыства "Зялёная сетка" (Беларусь) набірае ў каманду (на ўмовах няпоўнай занятасці) куратара экалагічных кампаній і журналіста.
У абавязкі куратара экалагічных кампаній уваходзіць: вызначэнне стратэгічных мэтаў і тактыкі абароны, арганізацыя сустрэч, ацэнка праблем і зацікаўленых у яе вырашэнні бакоў, збор інфармацыі, супрацоўніцтва з экспертамі і дзяржаўнымі органамі, інш.
Журналіст мусіць асвятляць праблемныя экалагічныя сітуацыі, прасоўваць кантэнт у сацыяльных сетках і камунікаваць са СМІ, інш.
Рэзюмэ і матывацыйныя лісты кандыдаты мусяць даслаць да 15 жніўня 2016 года на е-мэйл: [email protected]. Падрабязнасці - тут.
Паводле Greenbelarus.info.