Танцы бяз межаў: Моладзевы абмен у Румыніі
Ініцыятыва для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (Initiative Mittel- und Ostereuropa e.V.) з 14 па 21 верасня 2014 года ладзіць у горадзе Бая-Марэ, Румынія, моладзевы абмен «Танцы разам для пераадолення сацыяльных і культурных бар'ераў». Праграма мерапрыемства ўключае воркшопы, дыскусіі на праблемах стэрэатыпаў і сацыяльных бар'ераў.
Мэта моладзевага абмену - прасоўванне ідэй талерантнасці і культурнай разнастайнасці. Навучанне будзе адбывацца з выкарыстаннем такіх методык, як камунікатыўная гульня, перфоманс, флэшмоб.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост ад 18 гадоў;
- грамадзянства Беларусі, Украіны, Польшчы, Германіі ці Румыніі;
- валоданне ангельскай мовай.
Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў мерапрыемства і кампенсуюць транспартныя выдаткі ў памеры да 275 еўра. Невялічкі арганізацыйны ўнёсак з боку ўдзельнікаў вітаецца.
Заяўку аб удзеле неабходна падаць да 20 жніўня 2014 года.
Паводле adukacyja.info