Талерка-маркет – дабрачынны калядны фэст у Мінску
14 снежня ў крэатыўным хабе «Корпус 8» па адрасе Мінск, пр. Машэрова, 9, з 18 да 21 гадзіны будзе праходзіць дабрачынная вечарына – «ТАЛЕРКА МАРКЕТ». Госці змогуць паўдзельнічаць ў навагодніх майстар-класах, паляпіць з гліны, паслухаць цудоўную музыку і набыць посуд ручнога вырабу ў падарунак сабе і блізкім людзям.
Кожная талерка, сподак і піяла, якія можна будзе пабачыць і набыць на свяце, створаны рукамі гадаванцаў Свірскага і Пухваіцкага псіханеўралагічных дамоў-інтэрнатаў. Гэта не проста кераміка, але вырабы з гісторыяй ад асаблівых людзей з неверагодным мастацкім бачаннем, што ўвабралі цяпло іх рук. Увесь посуд зроблены з высокаякасных матэрыялаў і глазуры ў актуальных і модных тэхніках.
![]() |
Гурт Bazinato |
У праграме таксама майстар-класы па лепцы, магчымасць зрабіць елачныя цацкі з картона разам з мастаком Bazinato, а напрыканцы вечара выступіць гурт Bazinato, у рэпертуары якога – джаз, новы джаз (нью джаз), фанк і лаціна.
Выдатным дадаткам да посуду будуць слодычы ад «Добрага сочыва». Уваход вольны.
Арганізатары запланавалі таксама кароткую прэзентацыю праекта «Тэрапія ў дзеянні і сацыяльны дызайн: Свір-Пухавічы-Камарова-Вомбжэзьна», накіраванага на ўвядзенне арт-тэрапіі ў практыкі дамоў-інтэрнатаў.
Кантактныя асобы:
Сафія Садоўская: +375 29 5577744
Ігар Кацюра +375 44 5161176
Паводле арганізатараў праекта