Talaka.by: Народы сервіс фінансавання (краўдфандынг)
Пляцоўка Talaka.by запусціла анлайн-сервіс краўдфандынгу (народнага фінансавання) сацыяльна значных праектаў. Сервіс Talakosht дазваляе грамадзянам і арганізацыям-спонсарам дыстанцыйна ўдзельнічаць у фінансавай падтрымцы новых праектаў і ініцыятыў.
Talaka.by працуе ў Беларусі ўжо 2 гады. За гэты час арганізацыя падтрымала рэалізацыю 23-х праектаў у сферы нацыянальнай культуры, экалогіі, адукацыі, інклюзіі і інш.
Мэта пляцоўкі - садзейнічанне рэалізацыі новых ідэй і сацыяльна значных праектаў за кошт намаганняў "талакі": валанцёрскай дапамогі і дапамогі рэсурсамі.
Па словах арганізатараў Talakosht, пляцоўка зробіць больш хуткім працэс набыцця матэрыялаў для новых праектаў і вырашэння крытычных мэтаў - такіх, напрыклад, як дызайн і вэб-распрацоўка.
Пляцоўка скіраванна на развіццё сацыяльных інавацыяў.
Па дадатковых пытаннях працы сэрвісу неабходна звяртацца да кансультанта па тэл.: (29) 877 79 00, альбо на е-мэйл: [email protected] (Кацярына).
Паводле Talaka.by.