Talaka прапануе рэгулярнае рашэнне для збору сродкаў на розныя праекты
На платформе для рэалізацыі праектаў Talaka з’явіўся новы рэжым збору сродкаў “Сяброўская падпіска”, які дазваляе атрымліваць падтрымку ад прыхільнікаў на штомесяцовай аснове. Для гэтага фундатару неабходна абраць цікавы праект, адзін раз увесці дадзеныя карткі. У далейшым сума падтрымкі будзе аўтаматычна спісвацца з карткі. Фундатары ў любы момант па сваім жаданні могуць адмяніць падпіску.
Гэткі рэжым збору сродкаў будзе карысны ў першую чаргу тым, каму неабходна падтрымка штодзённай працы на сталай аснове: сацыяльным , спартовым, творчым і прадпрымальніцкім ініцыятывам.
Першым у новым рэжыме запрацаваў праект па рэгулярным перакладзе на беларускую мову фільмаў і паказ іх у мінскім кінатэатры “Перамога”. Да запуску праекта ў тым ліку рыхтуюцца некалькі беларускіх СМІ.
Запускаць збор сродкаў могуць як фізічныя, так і юрыдычныя асобы. Камісія платформы ад збору - 0 %. На Талацэ можна не толькі сабраць сродкі, але і каманду, а таксама дапрацаваць сваю ідэю.
Па кансультацыі можна звяртацца па сеціўнай пошце, c[email protected] або па тэлефоне +375 29 328 15 01.
Крыніца: Talaka.by