SYMPA/ЕГУ: Анлайн-курс па дзяржкіраванні і публічнай палітыцы
Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання "SYMPA" і дэпартамент сацыяльна-палітычных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ладзяць набор на анлайн-курс "Дзяржаўнае кіраванне і публічная палітыка: сучасныя практыкі і трансфармацыі".
Працягласць курсу - 12 тыдняў, мова навучання - беларуская і руская.
Праграма навучання складаецца з наступных тэмаў: сучаснае дзяржаўнае кіраванне, паняцце публічнай палітыкі (тэарэтычныя і практычныя падыходы), яе аналіз і ажыццяўленне, этыка і барацьба з карупцыяй, г.д.
Навучанне будзе ажыццяўляцца праз анлайн-сістэму Moodle. Пасля паспяховага заканчэння курсу ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты "SYMPA" і Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
Кандыдаты мусяць даслаць заяўку на е-мэйл: [email protected].
У заяўцы неабходна пазначыць:
- імя і прозвішча (лацінскімі літарамі, як у пашпарце),
- кантактную інфармацыю,
- сціслы расповед, чаму Вы жадаеце ўдзельнічаць (200-300 слоў).
Апошні дзень падачы заявак - 9 лістапада 2015 года. Колькасць месцаў абмежаваная.
Крыніца: Adukacyja.info.