SYMPA/BIPART: Аналітычныя даследаванні па тэме дзяржзакупак (Беларусь)

Даследчы цэнтр BIPART сумесна са Школай маладых менеджэраў у галіне публічнага адміністравання SYMPA запрашае экспертаў, якія арыентуюцца ў беларускім заканадаўстве ў галіне дзяржзакупак і знаёмыя з яго прымяненнем на практыцы, да аналітычный працы па наступных тэмах:

1. Прапановы па ўдасканаленні заканадаўства аб дзяржаўных закупках.

2. Закупкі з адной крыніцы: удасканаленне працэдур і практык.

Кандыдаты мусяць да 10 жніўня 2016 года паведаміць на электронную скрыню [email protected]  наступныя звесткі:

- імя і прозвішча, адукацыя, месца працы, кантактныя дадзеныя;

- досвед (даследчы ці практычны) у галіне дзяржзакупак;

- абраная тэма даследавання;

- сціслае апісанне праблем, якія існуюць у галіне дзяржзакупак (максімум 300 слоў).

Меркаваны тэрмін даследчай працы - жнівень-кастрычнік 2016 года.

У якасці выніку арганізатары чакаюць:

  • аналітычную справаздачу пра даследаванне (30-40 старонак);
  • аналітычную запіску з рэкамендацыямі (максімум 10 старонак);
  • "брыф" аналітычнай запіскі (да 2-х старонак).

 

Крыніца: BIPART.