SYMPA: Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні

Асветніцка-даследчыцкая ўстанова "Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA" ў партнёрстве са Шведскім інстытутам дзяржкіравання SIPU International ладзіць конкурс праектаў па спрыянні ўстойліваму развіццю ў Беларусі.

Мэта конкурсу - падтрымка ўстойлівага развіцця на мясцовым узроўні.

Праекты мусяць паляпшаць эфектыўнасць дзяржкіравання, развіваць партнёрства паміж органамі ўлады і грамадзянскай супольнасцю праз сумеснае вырашэнне грамадска значных праблем.

Праекты могуць быць прысвечаны наступным тэмам:

  • вырашэнне экалагічных праблем;
  • паляпшэнне якасці камунальных паслуг;
  • укараненне інавацыйных падыходаў у сацыяльнай сферы (ахова здароўя, адукацыя, сацыяльныя паслугі, інш.);
  • стварэнне механізмаў дыялогу і ўзаемадзеяння паміж органамі дзяржкіравання, некамерцыйнымі і камерцыйнымі арганізацыямі і шырокай грамадскасцю на прынцыпах роўнасці і партнёрства.

Праекты мусяць быць разлічанымі на паўгады і рэалізоўвацца на тэрыторыі аднаго раёна або населенага пункту. Памер фінансавання аднаго праекту складае максімум 4 тыс. еўра.

Для разгляду праекта трэба даслаць наступныя дакументы:

  • заяўку;
  • копію ўстаноўчых дакументаў арганізацыі;
  • пры неабходнасці пацверджанне ўзгаднення з адпаведнымі дзяржорганамі працы ў межах ініцыятывы;
  • іншыя дакументы, якія арганізацыя лічыць неабходным прадставіць (водгукі, лісты, даведкі, характарыстыкі, якія сведчаць пра значнасць і карыснасць мясцовай ініцыятывы).

Прапановы неабходна даслаць на е-мэйл: [email protected]. Прыём заявак ажыццяўляецца з 29 лютага па 9 сакавіка 2016 года. Па пытаннях складання заявак можна звяртацца да Зміцера Маркушэўскага па тэл.: (029) 151 54 55. Падрабязная інфармацыя - тут.

 

Паводле Sympa-by.eu.