SYMPA: Набор у школу маладых менеджэраў
Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання "SYMPA" праводзіць набор слухачоў. Праграма скіравана на фарміраванне супольнасці маладых людзей, кампетэнтных у сферы дзяржкіравання.
Навучэнцы атрымаюць веды ў галіне інстытутаў Еўразвязу, паліталогіі, эканомікі, рэгіянальнага развіцця, мясцовага самакіравання, прыватна-дзяржаўнага партнёрства, электроннага кіравання, працы са сродкамі масавай інфармацыі і грамадскім меркаваннем.
Праграма складаецца з чатырох навучальных сесій, якія будуць праходзіць у Беларусі, Літве, Грузіі і Швецыі.
Слухачы курса атрымаюць сертыфікат па дзяржкіраванні ад Шведскага інстытута.
Працоўныя мовы навучання - беларуская, руская, ангельская.
Патрабаванні да кандыдатаў: узрост 25 - 40 гадоў, пастаяннае пражыванне ў Беларусі, наяўнасць вышэйшая адукацыі, валоданне ангельскай мовай, занятасць у сферы дзяржкіравання, адукацыі, сацыяльнай працы, у бізнэсе, грамадскіх арганізацыях ці палітычным жыцці.
Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне, харчаванне і навучальныя матэрыялы.
Для ўдзелу неабходна да 24:00 5 лютага 2015 года даслаць заяўку (на ангельскай мове) на эл. паштовую скрыню: [email protected]. Падрабязная інфармацыя размешчана тут.
Паводле Adukacyja.info.