SYMPA: Анлайн-курс па дзяржкіраванні і публічнай палітыцы

Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання (SYMPA) сумесна з факультэтам сацыяльна-палітычных навук ЕГУ (Літва) прапануе анлайн-курс "Дзяржаўнае кіраванне і публічная палітыка: сучасныя практыкі і трансфармацыі".

Праграма курсу ўключае 6 тэматычных модуляў:

- Уводзіны ў сучаснае дзяржкіраванне.

- Рэформы. "Новы публічны менеджмент".

- Паняцце "публічная палітыка": тэарэтычныя і практычныя падыходы.

- Аналіз і рэалізацыя публічнае палітыкі.

- Дзяржслужба: кірункі рэформаў.

- Празрыстасць дзяржкіравання, этыка і барацьба з карупцыяй.

Навучанне ў Інтэрнэце ажыццяўляецца праз сістэму Moodle. Курс разлічаны на 12 тыдняў. Мовы навучання - беларуская, руская. Па заканчэнні навучэнцы атрымаюць сертыфікаты (3 заліковыя адзінкі (крэдыты) ECTS).

Кандыдаты мусяць да 1 чэрвеня 2016 года даслаць заяўку, у якой неабходна пазначыць:

  • імя і прозвішча (лацінскімі літарамі, як у пашпарце);
  • кантактныя дадзеныя (нумар тэлефона, е-мэйл);
  • сціслае тлумачэнне падстаў навучання (200-300 слоў).

Заяўкі прымаюцца праз е-мэйл: [email protected]. Колькасць месцаў абмежаваная. Падрабязнасці (на рускай мове) - тут.

 

Крыніца: Sympa-by.eu.