Святкаванне багацця і разнастайнасці грамадзянскай актыўнасці на Сакавіцкіх сустрэчах

20 – 21 красавіка ў Мінску адбудзецца II Форум актыўных людзей «Сакавіцкія Сустрэчы 2018» – гэта свята грамадзянскага актывізму i найбуйнейшая пляцоўка для абмену досведам і наладжвання дыялогу паміж актыўнымі грамадзянамi. На Форуме сустрэнуцца прадстаўнікi некамерцыйных арганізацый і ініцыятываў, устаноў адукацыі, навукі і культуры, СМІ, бізнесу, органаў мясцовай улады і кіравання. Каб узяць удзел у мерапрыемстве, неабходна запоўніць рэгістрацыйную анкету да 15 красавіка.

Звярніце ўвагу, што колькасць удзельнікаў i ўдзельніц абмежаваная. Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне. Знайдзіце аднадумцаў і натхненне ў Сакавіцкіх сустрэчах!

Задачы Форума: прадэманстраваць разнастайнасць грамадзянскай актыўнасці, абмяняцца досведам і лепшымі практыкамі па дасягненнi пазітыўных змен у грамадстве, пашырыць міжсектарны дыялог і супрацоўніцтва, абмеркаваць шляхі павышэння ўкладу грамадзянскай супольнасці ў развіццё краіны.

У праграме Форума чакаюць:
    • дыскусіі з экспертамі і эксперткамі па акуальных пытаннях грамадзянскай супольнасцi i развiцця грамадскай актыўнасцi;
    • лепшыя практыкі паспяховых грамадскiх ініцыятываў i досвед узаемадзеяння грамадзян з СМI, бiзнесам i органамi ўлады;
    • бясплатныя трэнінгі і майстар-класы;
    • адукацыйныя гульні;
    • выстава тавараў i паслугаў некамерцыйных арганiзацый i сацыяльных прадпрыемстваў;
    • новыя знаёмствы і кантакты.
 

Удзельнікі і ўдзельніцы мерапрыемства пазнаемяцца з аналітычнымі матэрыламі па развіцці грамадзянскай супольнасці і актівізму, індывідуальнымі гісторямі поспеху актывістаў, лепшымі практыкамі і інструментамі у сацыяльнай, экалагічнай і эканамічная сферах грамадзянскай актыўнасці, сацыяльнаму прадпрымальніцтву і сацыяльнай адказнасць бізнесу, гендэрнай роўнасці, ЛГБТК+ і антыдыскрымінацыі, пытанням супрацоўніцтва недзяржаўных арганізацый, СМІ і бізнесу, юрыдычным аспектам функцыянавання НКА, развіццю ўрбаністычных тэрыторый, гісторыі грамадзянская актыўнасці ў Беларусі і інш.

Каб узяць удзел у мерапрыемстве, неабходна запоўніць рэгістрацыйную анкету да 15 красавіка. Рэгістрацыйная анкета дае магчымасць патэнцыйным удзельнікам прапанаваць сваё мерапрыемства або прэзентацыю па тэме Форума ці паўдзельнічаць у выставе вырабаў, тавараў і літаратуры ў межах “Алеі ініцыятываў”.

Крыніца: sakavikforum.by