Сусветны моладзевы саміт 2016 (Швейцарыя)
24-30 ліпеня 2016 года ў Швейцарыі пройдзе штогадовы Сусветны моладзевы саміт. Запрашаюцца маладыя сацыяльныя прадпрымальнікі, валанцёры і актывісты мясцовых супольнасцей з усяго свету.
Узрост удзельнікаў мусіць складаць ад 18 да 23 гадоў. Праграма саміту ўключае воркшопы, трэнінгі і інш.
У мерапрыемстве возьмуць удзел 60 натхняльных прыхільнікаў "перамен", арганізатары пры адборы кандыдатаў прытрымліваюцца гендэрнага і геаграфічнага балансу.
Унёсак за падачу заяўкі складае 35 даляраў ЗША. Кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-заяўку (інструкцыі па запаўненні).
Удзельнікам саміту арганізатары кампенсуюць кошт авіяквіткоў, пражывання і харчавання. Дадатковыя выдаткі, уключаючы консульскі збор за швейцарскую візу, кампенсаваны не будуць.
Дэдлайн - 31 сакавіка 2016 года. Дадатковая інфармацыя - на гэтай старонцы.
Паводле Edu-Active.com.