Сусветны моладзевы форум у Егіпце

Сусветны моладзевы форум адбудзецца 3-6 лiстапада 2018, гэта платформа, створаная моладдзю для моладзі з мэтай абмеркаваць розныя тэмы, якія з'яўляюцца важнымі для свету сёння і ў будучыні. Тэмы 2018: свет, развіццё, творчасць. Удзельнікам і ўдзельніцам падаюцца поўныя стыпендыі, якія аплачваюць авія-пералёт у Егіпет і назад, трансфер з аэрапорта ў гатэль і пражыванне ў гатэлі. Прымаюцца заяўкі ад моладзі ўсіх нацыянальнасцяў (узрост 18-40 гадоў). Апошні тэрмін падачы заяўкі - 1 лістапада 2018.

Арганізатары форуму прапануюць розныя опцыі ўдзелу ў форуме, якія дадуць магчымасць атрымаць незабыўны вопыт і на поўную раскрыць свой патэнцыял:

  • удзельнік
  • спікер
  • удзельнік мадэлі
  • удзельнік семінара
  • удзельнік Сусветнага маладзёжнага тэатра
  • моладзь, якая мае ўплыў у сваёй суполцы або ў сферы навучання, таксама можа выступаць у ролі спікера.


Удзельнікі:

  1. 18- 40 гадоў;
  2. асабісты, прафесійны, акадэмічны вопыт у сферах тэм форуму.
     

Спікеры:

  1. даследчая праца ў адной з тэм форуму (не больш за 5 старонак - Times New Roman, 12, інтэрвал - 1,5);
  2. CV.

 

Удзельнікі мадэлі:

  • даследчая праца на тэму «Перспектывы супрацоўніцтва і інтэграцыі паміж арабскімі афрыканскімі дзяржавамі» ( "Prospects of cooperation and integration between Arab African states"), (не больш за 5 старонак - Times New Roman, 12, інтэрвал - 1,5);
  • CV.

 

Удзельнікі семінара:

  • даследчая праца на адну з тэм форуму (не больш за 5 старонак - Times New Roman, 12, інтэрвал - 1,5);
  • CV.

Крыніца: register.wyfegypt.com