Сусветны моладзевы форум 2016: Студэнцкі конкурс эсэ (ААН)
25-31 ліпеня ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку пройдзе Сусветны моладзевы форум 2016, прысвечаны тэме ўстойлівага развіцця. Дэлегатамі форуму будуць абраныя 60 студэнтаў-пераможцаў конкурсу эсэ "Шмат моў - адзіны свет".
Удзельнічаць у конкурсе могуць студэнты з любой краіны.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць студэнтам дзённай формы навучання, рэкамендаваным прадстаўніком свайго факультэта (універсітэта),
- выдатна валодаць вуснай і пісьмовай мовай, на якой напісана эсэ,
- узрост - ад 18-ці год.
Эсэ можа быць напісана на адной з афіцыйных моў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый: ангельскай, французскай, рускай, іспанскай, арабскай, кітайскай.
Арганізатары забяспечваюць харчаванне, пражыванне і авіяпералёт удзельнікаў форуму.
Умовы конкурсу "Шмат моў - адзіны свет" і патрабаванні да эсэ:
- памер максімум 2 тыс. словаў,
- эсэ мусіць раскрыць тэму сусветнага грамадзянства і мульцікультурнага ўзаемаразумення з дапамогай шматлікіх моў,
- тэкст мае адлюстроўваць Вашую асабістую, нацыянальную сітуацыю й адукацыйны і культурны кантэкст,
- эсэ мусіць быць напісана на адной з афіцыйных моў ААН, якая не з'яўляецца Вашай роднай мовай альбо мовай навучання ў пачатковай ці сярэдняй школе.
Умовы падачы заяўкі - тут.
Дэдлайн - 31 сакавіка 2016 года.
Крыніца YouthOp.com.