Сусветны конкурс World Habitat Awards 2017-2018

Прымаюцца заяўкі на ўдзел у конкурсе World Habitat Awards 2017-2018. Конкурс прысвечаны інавацыйным і ўстойлівым рашэнням жыллёвых пытанняў ва ўсім свеце. Арганізатарам конкурсу з'яўляецца Фонд будаўніцтва і сацыяльнага жылля. Кожны год двое пераможцаў атрымліваюць 10 000£. Прыз могуць атрымаць аўтары праектаў, якія забяспечваюць практычныя і інавацыйныя рашэнні жыллёвых патрэбаў і праблем. Узнагароды ўручаюцца на мерапрыемстве UN-Habitat. Дэдлайн 1 сакавіка 2018 года.

Патрабаванні да кандыдатаў і кадыдатак:

У конкурсе могуць прымаць удзел любы чалавек, арганізацыя або ўрад, якія маюць інавацыйнае і практычнае рашэнне жыллёвых патрэбаў і праблем. Грамадзянства і нацыянальнасць не маюць значэння. Кожны канкурсант можа прапаноўваць столькі праектаў, колькі пажадае. Удзел у конкурсе бясплатны.

Канкурсанты і канкурсанткі павінны мець праекты, якія ўжо ўвасабляюцца ў жыццё, ці ўжо былі ўвасоблены. Праект не павінен быць на раннім этапе развіцця. Праекты разглядаюцца з шырокай пункту гледжання (зберажэнні вады і электрычнасці, атрыманне даходаў, сацыяльная інтэграцыя, пашырэнне правоў і магчымасцяў суполак і асобных асоб, карысць для здароўя, патэнцыял). Праекты прымаюцца на англійскай, іспанскай або французскай мовах.

Канкурсантам неабходна запоўніць онлайн заяўку.

Крыніца:www.bshf.org