Сусветны форум у Страсбургу: Дэмакратыя і роўнасць - ці мае значэнне адукацыя?
У лістападзе 2016 года ў Страсбургу (Францыя) Рада Еўропы ладзіць 5-ты Сусветны форум у падтрымку дэмакратыі. Тэма сёлетняга форуму - "Дэмакратыя і роўнасць - ці мае значэнне адукацыя?".
Пытанні мерапрыемства:
- Якая роля розных удзельнікаў адукацыйнага працэсу (выкладчыкаў, навучэнцаў, сем'яў, НДА, СМІ і ўлад)?
- Ці могуць школы і іншыя адукацыйныя ўстановы стаць прасторай для дэмакратычных эксперыментаў (у тым ліку новых формаў дэмакратыі ў лічбавую эру)?
- Ці ёсць новыя альтэрнатыўныя формы навучання і ўвасаблення на практыцы дэмакратыі ў адукацыйных установах і як іх аналізаваць?
- інш.
Запрашаюцца ўдзельнікі ва ўзросце 16-30 год з краін, якія прынялі Еўрапейскую культурніцкую канвенцыю Рады Еўропы (у тым ліку з Беларусі). Патрабаванні да кандыдатаў: валоданне ангельскай мовай, удзел у дэмакратычных ініцыятывах альбо дзейнасць у сферы грамадзянскай супольнасці, зацікаўленасць зрабіць унёсак у развіцці новых ідэй, звязаных з моладдзю і дэмакратыяй.
Магчыма кампенсацыя візавых і транспартных выдаткаў, забеспячэнне пражывання ды харчавання.
Дэдлайн - 25 ліпеня 2016 года. Падрабязнасці - па спасылцы.
Паводле MladiInfo.eu.