Сусветная стыпендыяльная праграма Ельскага ўніверсітэта 2016 (ЗША)
Сусветная стыпендыяльная праграма Ельскага ўніверсітэта (Злучаныя Штаты) скіравана на развіццё лідарскіх якасцей і ў 2016-м годзе разлічана на 16 ўдзельнікаў з любой краіны свету. Праграма доўжыцца з сярэдзіны жніўня па сярэдзіну снежня 2016 года - на гэты час стыпендыяты змогуць паглыбіцца ў інтэлектуальнае жыццё ўніверсітэта, удзельнічаць у мерапрыемствах (дыскусіях, круглых сталах, сустрэчах са студэнтамі-аднагодкамі і г.д.).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- выдатнае валоданне ангельскай мовай,
- неамерыканскае грамадзянства (падвоеннае грамадзянства дапушчальна),
- прафесійная кар'ера тэрмінам ад 5 да 20 гадоў, якая дэманструе значныя дасягненні і майстэрства.
Сярэдні ўзрост стыпендыятаў - 39 гадоў (абмежаванняў па ўзросце для кандыдатаў не існуе).
Крытэры адбору:
- схільнасць да крытычнага, крэатыўнага, прадпрымальніцкага і стратэгічнага мыслення;
- выбітныя дасягненні і высокія маральныя якасці,
- схільнасць да ўдзелу ў вырашэнні значных пытанняў на нацыянальным і міжнародным узроўні і г.д.
Арганізатары пакрываюць выдаткі на падарожжа (у абодва бакі), медыцынскую страхоўку, выдаюць штомесячную стыпендыю на паўсядзённыя выдаткі, выдзяляюць кватэру для пражывання.
Кандыдаты мусяць падаць заяўку анлайн.
Дэдлайн - 2 снежня 2015 года. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на е-мэйл: [email protected]. Апісанне праграмы - на гэтай старонцы.
Паводле YouthOp.com.