Сусветная канферэнцыя па аказанні першай медыка-санітарнай дапамогі (Казахстан)

У Астане 25-26 кастрычніка 2018 адбудзецца Сусветная канферэнцыя па аказанні першай медыка-санітарнай дапамогі пры падтрымкі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ЮНІСЕФ і ўрада Казахстана. Канферэнцыя збярэ прадстаўнікоў розных дзяржаў, міжнародных арганізацый, грамадзянскай супольнасці, акадэмічных устаноў і іншых партнёраў. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 15 верасня 2018.

У Астане СААЗ арганізуе сетку маладых лідараў і прафесіяналаў у галіне першай медыка-санітарнай дапамогі. Што будуць рабіць члены сеткі:

  • прасоўваць каштоўнасць першай медыка-санітарнай дапамогі;
  • наведваць Сусветную канферэнцыю па аказанні першай медыка-санітарнай дапамогі (прадастаўляецца грант на аплату транспартных выдаткаў і пражывання);
  • праходзіць трэнінгі і стажыроўкі;
  • прымаць удзел у розных мерапрыемствах па прасоўванні сеткі і канферэнцыі па аказанні першай медыка-санітарнай дапамогі.

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • падаваць заяўкі могуць маладыя прафесіяналы з усіх краін свету, якія працуюць у сферы аказання першай медыка-санітарнай дапамогі (медыцына, сястрынскі аддзел, акушэрства, работнікі аховы здароўя ў супольнасцях, сацыяльныя работнікі, фармацэўты, прадстаўнікі палітыкі аховы здароўя, эканомікі аховы здароўя);
  • не старэйшыя за 30 гадоў;
  • жаданне развіваць і прасоўваць першую медыка-санітарную дапамогу ў сваіх краінах.

 

Крыніца: who.int/primary-health