Сусветная арганізацыя аховы здароўя: Постдоктарскія стыпендыі для даследаванняў рака (Францыя)
Міжнароднае агенцтва па вывучэнні рака (Ліон, Францыя) Сусветай арганізацыі аховы здароўя запрашае навукоўцаў-пачатакоўцаў на трэнінг. Арганізатары прапануюць стыпендыі ўдзельнікам. Сферы даследавання навучэнцаў: эпідэміялогія, біястатыстыка, біяінфарматыка, малекулярная і клетачная біялогія, малекулярная генетыка, малекулярная паталогія, эпігенетыка.
Падаць заяўку могуць кандыдаты з любой краіны.
Стыпендыяты будуць працаваць у даследчай групе.
Мэта Агенцтва - спрыяць развіццю экспертызы ў галіне даследавання рака ў краінах з нізкімі і сярэднімі даходамі насельніцтва. Вітаюцца прапановы праектаў для вызначаных краін. Тэрмін стыпендыяльнай праграмы - 2 гады.
Кандыдаты мусяць абараніць доктарскую і атрымаць ступень на працягу 5 апошніх гадоў.
Працоўныя мовы - ангельская, французская. Кандыдаты мусяць валодаць ангельскай на ўзроўні, неабходным для навуковай камунікацыі.
Дэдлайн падачы заяўкі - 30 лістапада 2016 года. Падрабязнасці тут.
Паводле IARC.fr