Сустрэча з удзельнікамі кліматычнай канферэнцыі COP21 (Мінск)
пят, 2015-12-11 14:09
14 снежня 2015 года ў Мінску пройдзе сустрэча з удзельнікамі Кліматычнай канферэнцыі 2015 у Парыжы (COP21). Сябры таварыства "Зялёная сетка" (Беларусь) распавядуць пра змест сёлетніх міжнародных перамоў па пытаннях клімату і скарачэнні "парніковага" эфекту. Удзельнікі сустрэчы даведаюцца пра пазіцыю Беларусі ў гэтай справе і прапановы іншых краін па вырашэнні "кліматычнай" праблемы.
Вядоўцы сустрэчы:
- Настасся Бекіш - кансультант па кліматычнай палітыцы таварыства "Зялёная сетка" (Беларусь),
- Алесь Грэбянькоў - кіраўнік праекту ПРААН-ГЭФ "Павышэнне энергетычнай эфектыўнасці жылых будынкаў у Рэспубліцы Беларусь".
Удзельнікі сустрэчы змогуць наведаць фотавыставу "Дом" французскага фатографа Яна Арцюса-Бертрана і паслухаць міні-канцэрт беларускага гурта "Apple Tea".
Уваход вольны. Пачатак мерапрыемства - а 17-й гадзіне.
Адрас: Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16, ЦЭХ.
Паводле GreenBelarus.info.