Сустрэча з Iншым на Жывой Бібліятэцы ў Мінску
8 красавіка 2017 г. з 13:00 да 18:00 2017 г. супольнасць Жывая Бібліятэка ладзіць “сустрэчу з Іншымі”.
Арганізатары дадуць магчымасць паразмаўляць з Іншымі, зусім не падобнымі на вас людзьмі, паспрабаваць іх пачуць і зразумець. Сустрэча з Іншым – гэта магчымасць праз незразумеласць пашырыць свае асабістыя межы. Сустрэча з Іншым – гэта тое, што чакае вас на Жывой бібліятэцы.
Месца: Галерэя ТUT.BY (9 паверх), пр.Дзяржынскага, 57 (ст.м. Міхалова). Памяшканне абсталявана пандусам і ліфтам, маецца паркоўка для аўто, можна знайсці месца для ровара.
Уваход вольны! Але патрэбна прайсці папярэднюю рэгістрацыю па спасылцы да 23.59 6 красавіка. Усе зарэгістраваныя чытачы 7 красавіка атрымаюць электронную версію поўнага каталога кніг.
Жывая бібліятэка – гэта незвычайная бібліятэка. Тут людзі са сваімі гісторыямі становяцца “кнігамі” для таго, каб адказаць на вашыя пытанні. “Кніга” – гэта чалавек, які належыць да нейкай стыгматызаванай сацыяльнай групы, мае асаблівы светапогляд, унікальную прафесію, належыць да спецыфічнай субкультуры ці мае веравызнанне, нязвыклае для большасці з нас. Агулам вельмі падобна на сапраўдную бібліятэку: вы прыходзіце, атрымліваеце картку чытача, запісваеце ў бібліятэкара “кніжку”, якую хочаце пачытаць, і пачынаеце “чытанне” калі надыходзіць час сесіі.
Жывая бібліятэка будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.
Крыніца: humanlibrary.by