Сустрэча з Антонам Матолька на тэму «Як актывістам выкарыстоўваць сацсеткі»

29 сакавіка ў межах праекта «Брэсцкі медыя-цэнтр» адбудзецца сустрэча з блогерам Антонам Матолька на тэму: «Як актывістам выкарыстоўваць сацсеткі». Пачатак а 19-й гадзіне ў Прасторы КХ (вул. Халтурына 2/1). Для таго, каб трапіць на мерапрыемства, трэба запоўніць кароткую форму.

Антон Матолька – беларускі актывіст, блогер, фатограф. У першую чаргу, знаёмы сваёй грамадскай дзейнасцю і актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Выступае за захоўванне мінскага квартала “Асмалоўка”, будаўніцтва і ўвядзенне платных парковак, азеляненне горада і безбар’ернае асяроддзе. Таксама па яго ініцыятыве была створана петыцыя аб забароне парада ваеннай тэхнікі ў межах горада. Разам з сайтам rfrm.io у траўні 2017 года стартаваў праект #МотолькоПомоги, які вырашае лакальные праблемы ў краіне.

Сустрэча дапаможа даведацца:
    • Як эфектыўна распаўсюдзіць інфармацыю пра гарадскія праблемы;
    • Як “раскруціць” праблемную тэму ў сацсетках: у якіх выпадках карысней facebook, а ў якіх – twitter;
    • Пра ўсе, што датычыцца гарадскога актывізма: можна задаваць любыя пытанні.

Мерапрыемства праводзіцца ў межах праекта “Брэсцкі Медыя-цэнтр”, які створаны Агенствам рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч. Яго мэта – павелічэнне прысутнасці арганізацый трэцяга сектара ў медыя-прасторы Брэста, а таксама ўмацаванне сувязяў паміж журналістамі і грамадскімі актывістамі нашага горада. 

Крыніца: dzedzich.org