Сустрэча YPE па тэме рэформы капірайту і доступу да інфармацыі (Брусель)
пан, 2016-10-31 11:30
Фаланстэр (Мінск) запрашае ў Брусель (Бельгія) на сустрэчу YPE па тэме рэформы капірайту, свабоднага доступу да інфармацыі і адукацыі, абароне правоў чалавека і развіцці лічбавых тэхналогій.
Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.
Арганізатары робяць візавыя запрашэнні, пакрываюць выдаткі на вандроўку і забяспечваюць упіску на час мерапрыемства.
Для падачы заяўкі неабходна запоўніць анлайн-анкету.
Магчыма сустрэча з Джуліяй Рэда - прадстаўніцай YPE і дэпутаткай Еўрапарламента ў Бруселі.
Дэдлайн - 11 лістапада 2016 года.
Крыніца: Falanster.by