Сустрэча ў Віцебску «Спазнай Швецыю»

Сустрэча «Спазнай Швецыю» пройдзе ў Віцебску 22 кастрычніка 2018 з 12.30 да 14.30 у Віцебскай абласной бібліятэцы (вул. Леніна, 8а). Каб узяць удзел, трэба запоўніць форму анлайн не пазней за 21 кастрычніка 09:00.

На сустрэчы чакае:

  • 12.10-12.30 - вітанне ўдзельнікаў і ўдзельніц за невялікім перакусам.
  • 12.30-13.00- знаёмства са Швецыяй: чым цікавая для нас гэтая краіна і Паўночная Еўропа наогул? Віктарына з прызамі!
  • 13.30-14.10 - прэзентацыя "Хачу вучыцца ў Швецыі" - бясплатныя магчымасці навучання ў Швецыі і сумесныя шведска-беларускія праграмы і праекты ў галіне адукацыі і культуры.
  • 14.10-14.30 - прэзентацыя Цэнтра шведскіх даследаванняў.


Арганізавана пры падтрымцы Шведскага інстытута (Swedish Institute) сумесна з Цэнтрам шведскіх даследаванняў.

Крыніца: swedishcentre.org