Сустрэча перакладчыкаў у Германіі
Фундацыя імя Роберта Боша запрашае перакладчыкаў з усяго свету на міжнародную сустрэчу, якая пройдзе ў Германіі ў сакавіку 2016 года. На мерапрыемства запрашаюцца 30 удзельнікаў з усяго свету, якія прафесійна перакладаюць нямецкую літаратуру.
Праграма мерапрыемства ўключае наведванне кніжнай выставы ў Лейпцыгу. Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць развіццё сучаснай нямецкай літаратуры, пазнаёмяцца з аўтарамі, выдаўцамі, крытыкамі і перакладчыкамі з іншых краін.
Арганізатары кампенсуюць выдаткі на падарожжа, а таксама пры неабходнасці могуць забяспечыць пражыванне ў Берліне і Лейпцыгу.
Удзельнікам кампенсуюць выдаткі на дарогу, а таксама, калі неабходна, забяспечаць пражыванне ў гатэлі ў Берліне і Лейпцыгу.
Каб стаць удзельнікам сустрэчы, неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на е-мэйл: [email protected].
Дэдлайн - 20 лістапада 2015 года. Інфармацыя пра прапанову - тут.