Сустрэча па тэме як стаць валанцёрам
пан, 2018-03-26 12:37
Калі вы хочаце даведацца пра валанцёрства, то абавязкова наведайце сустрэчу. Удзельнікі і ўдзельніцы паездкі ў Партугалію раскажуць пра свой досвед, арганізатары распавядуць пра новыя паездкі і як стаць валанцёрам, адкажуць на пытанні. Калі: 1 красавіка, 15.00 у кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыяальная, 33), тэлефон/тэлеграм +375 29 197-49-82.
Каго запрашаюць:
- Ёсць жаданне дапамагаць людзям і знайсці шмат цікавых знаёмстваў?
- Хочаш рэалізаваць сябе ў новых сферах, праводзіць час у добрай кампаніі?
- Прымаць удзел у шматлікіх паездках?
- Хочацца больш даведацца пра валанцёраў і стаць адным з іх?
Сустрэча для актыўных і не вельмі, неабыякавых да патрэбаў другіх людзей, якія жадаюць змяніць жыццё Беларусі на лепшае і самі хочуць развівацца і быць патрэбнымі другім.
Крыніца: mihck.info