Сустрэча па тэме: Бодзіпазітыў: міфы і праўда (Мінск)
сер, 2019-11-27 11:03
Ініцыятыва "Больш цела" едзе ў Мінск 1 снежня, каб растлумачыць міфы і расказаць праўду пра бодзіпазітыў. "Мы адкажам на ўсе твае пытанні і нарэшце раскладзем ўсё па паліцах". Уваход вольны, трэба зарэгістравацца анлайн.
Бодзіпазітыў — гэта апраўданне поўных? Ці залежыць здароўе ад вагі? Людзі падтрымоўваюць бодзіпазітыў, каб не клапаціцца пра знешнасць? "Таксама ўзнімем тэму разлада харчовых паводзінаў і прэзентуем буклет, у якім можна даведацца пра сімптомы РХП, прайсці тэст і прачытаць, дзе знайсці дапамогу".
Крыніца: docs.google.com