Сустрэча па наладжванні партнёрства сярод арганізацый Брэсцкай вобласці ў сферы ўстойлівага развіцця
Брэсцкі Фонд рэгіянальнага развіцця запрашае прадстаўнікоў некамерцыйных арганізацый і сацыяльных ініцыятыў на сустрэчу, арганізаваную пры садзеянні Праграмы Падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі. 8 жніўня гаворка пойдзе пра мэты ўстойлівага развіцця, выяўленне магчымых "кропак росту", будуць абмеркаваны магчымасці ўдзелу ў Тыдні ўстойлівага развіцця.
Праграма сустрэчы:
13.45 - 14.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў
14.00 - 14.30 Прадстаўленне Праграмы Падтрымкі Беларусі. Асноўныя напрамкі тэматычнага кірунку "Устойлівае рэгіянальнае развіццё" (эксперт - Дзмітрый Карпіевіч)
14.30 - 15.00 Прадстаўленне арганізацый-удзельнікаў
15.00 - 15.15 Перапынак на каву
15.15 - 15.45 Прэзентацыя магчымасці ўдзелу ў рамках Тыдняў Ўстойлівага Развіцця 2017
15.45 - 16.45 Абмеркаванне актуальнай сітуацыі ў Брэсцкай вобласці, вызначэнне магчымых "кропак росту", пошук магчымасцяў супрацоўніцтва
16.45 - 17.00 Падвядзенне вынікаў
Мадэратар - Сяргей Лабода.
Месца правядзення - канферэнц-зала Брэсцкага тэхнапарка (вул. Піянерская, 52, 2 паверх)
Калі вам цікава, калі ласка, зарэгіструйцеся, каб паўдзельнічаць.
Крыніца: brest-fond.by