Сустрэча па магчымасцях навучання ў Вялікабрытаніі (Мінск)

Школа маладых менеджэраў публічнага адміністарвання запрашае ўсіх, каму цікавая тэма навучання ў Вялікабрытаніі, на сустрэчу з рэгіянальным дырэктарам універсітэта BPP Попі Колінсан (Poppy Collinson).  Сп. Колінсан распавядзе пра магістарскія, PHD праграмы, бізнес-школу, розныя сертыфікаваныя курсы і летнія школы, а таксама пра стыпендыяльную падтрымку, якую прапануе ўніверсітэт.

Мерапрыемства адбудзецца 9 лютага ў 18:30 ў пасторы “Тартак” па адрасе: г. Мінск, вул. Магілёўская 2, к. 2 (4 паверх) . Мова сустрэчы – ангельская, уваход вольны, але неабходна рэгістарцыя па электроннай пошце, здзейсненая не пазней за 23:30 8 лютага (серады).

Крыніца: рассылка SIMPA/BIPART