Сустрэча па магчымасцях навучання ў Галандыі (Мінск)
У 18:30 13 снежня (аўторак) кампанія «Дэліус-тэра» запрашае ўсіх ахвотных на бясплатную інфармацыйную сустрэчу па магчымасцях навучання ў Галандыі. На сустрэчы будзе прысутнічаць Ерке Версхоор, дырэктар, Nuffic Neso Russia (Netherlands Education Support Office/Нідэрландскі адукацыйны цэнтр) – афіцыйны прадстаўнік галандскай вышэйшай адцкацыі ў Расіі.
Галандыя прапануе больш за 2100 праграм на ангелськай мове: ад кароткатэрміновых курсаў да бакалаўрыята і магістратуры па ўсіх накірунках навучання.
Спадар Версхоор распавядзе пра магчымасці атрымання стыпендый праз Holland Scholarship Programme – праграму галандцкага ўраду для студэнтаў з краін, што не ўваходзяць ў еўрапейскую эканамічную зону.
Госці вечара атрымаюць адказы на пытанні:
- як выбраць праграму і ўніверсітэт;
- якія тыпы ўніверсітэтаў існуюць у Нідэрландах;
- якая працэдура падачы дакументаў ва ўніверсітэты і на стыпендыі;
- як атрымаць стыпендыю на навучанне;
- якія магчымасці пасля атрымання дыплома ёсць;
Запрашаюцца:
навучэнцы, якія думаюць, куды паступаць;
студэнты і студэткі, якія задумваюцца пра працяг навучання за мяжой;
таты, мамы, бабулі, дзядулі будучых студэнтаў.
Кантакты арганізатараў: [email protected] + 375 (29) 121-99-99; + 375 (17) 226-56-73
Крыніца: imaguru.co