Сустрэча музыкаў у Саверне (Францыя)
Беларускае грамадскае аб'яднанне "Дабрачынны фонд "Добрая воля" запрашае музыкаў і спевакоў на сустрэчу ў межах праекту "Tumbalalaika", якая пройдзе 23-31 жніўня 2016 года ў горадзе Саверн (Эльзас, Францыя). Мерапрыемства фінансуецца па праграме "Erasmus+".
Удзельнікі з Беларусі, Польшчы, Германіі ды Францыі выканаюць народныя кампазіцыі, пазнаёмяць адзін аднаго з традыцыямі і музычнай спадчынай сваіх краін.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост 14-25 год;
- валоданне ангельскай мовай.
Вітаецца самастойнае афармленне шэнгенскай візы (для асобных удзельнікаў магчыма кампенсацыя). Унёсак удзельніка складае 40 еўра. Арганізатары кампенсуюць выдаткі на падарожжа (у памеры да 170 еўра), на харчаванне і пражыванне.
Кандыдаты маюць да 23 ліпеня 2016 года даслаць заяўку на е-мэйл [email protected] (з тэмай ліста "Францыя: Tumbalalaika").
У заяўцы трэба пазначыць:
- прозвішча, імя;
- дату нараджэння;
- месца навучання альбо працы;
- сціслае тлумачэнне, чаму Вы жадаеце ўдзельнічаць;
- кантактны тэлефон;
- горад пражывання;
- ці патрэбна віза.
Падрабязнасці - тут.
Паводле Mihck.info.