Сустрэча маладых лідараў, зацікаўленых у развіцці аналітычнага кантэнту, у Вільнюсе
25-29 верасня 2017 г. у Вільнюсе пройдзе Першая сустрэча маладых лідараў, пакліканая палепшыць абмен экспертызай і досведам сярод маладых прафесіяналаў з Беларусі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Ўкраіны і Эстоніі. Арганизатары: Цэнтр даследаванней Усходняй Еўропы разам з галоўным навінным парталам Літвы DELFI за падтрымкай Нацыянальнага фонда развіцця дэмакратыі (National Endowment for Democracy), Шведскага інстытута і Абмасады Швецыі ў Вільнюсе.
Хто можа ўдзльнічаць?
Матываваня маладыя прафесіяналы з Беларусі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Уркаіны і Эстоніі, прафесійная дзейнасць якіх звязана з удасканаленнем медыя, навуковага і аналітычнага асяроддзя ў сваіх краінах і больш лырокім рэгіянальным кантэксце.
- узрост 24-35 гадоў;
- вышэйшая адукацыя (як мініум бакалаўр);
- трохгадовы досвед у галіне журналістыкі, камунікацыі, паліталогіі, грамадзянскай супольнасці;
- добрае валоданне ангельскай мовай ( на ўзроўні ўдзелу ў дыскусіях). Арганізатары плануюць арганізаваць сінхронны пераклад, але некаторыя часткі будуць ісці без перакладу.
Мэта мерапрыемства – спрыянне ўмацаванню экспертных ведаў і супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі новага пакалення беларускіх, грузінскіх, латвійскіх. літоўскіх, рускіх, уркаінскіх і эстонскіх прафесіяналаў.
Праграма Форума складаецца ў чатырох дзён. Для ўдзельнікаў будуць арганізаваныя сустрэчы з практыкамі ў галіне СМІ і камунікацыі, а таксама палітолагамі-аналітыкамі са Швецыі, краін Балтыі, Расіі ды іншых дзяржаў. На думку арганізатараў, абмен ведамі ды экспертнымі навыкамі паспрыяе выпрацоўцы новых уменняў па аналізе медыя-кантэнту на ўзроўні сваёй краіны, а таксама прадэманструюць, як адныя і тыя ж падзеі могуць па-рознаму інтэрпрэтавацца нават у грамадствах з агульнай у пэўнай ступені гісторыяй, падобнымі каштоўнасцямі і мовамі. Арганізатары чакаюць, што ўдзельнікі скарыстаюцца атрыманымі навыкамі ў далейшай прафесійнай дзейнасці.
Арганізатары прапануюць:
Акрамя магчымасці сустрэцца і павучыцца ў вядучых прадстаўнікоў журналісцкай прафесіі, камунікацыйнага асяроддзя, экспертаў у галіне замежных спраў і бяспекі, а таксама сваіх калег з розных краін:
• пражыванне з 25 па 29 верасня (чатыры ночы) у двухмесных пакоях;
• харчаванне;
• аплату транспартных выдаткаў (акрамя ўдзельнікаў і ўдзельніц з Літвы);
• візавую падтрымку (у выпадку такой неабходнасці).
Як падавацца?
Каб паўдзельнічаць у сустрэчы, неабходна запозніць форму заяўкі і накіраваць арганізатарам на адрас сеціўнай пошты [email protected]., пазначыўшы тэмай лдіста «VYLM Application». Заяўку можна запоўніць на рускай або ангельскай мове (пажадана) Няпоўныя або няправільна запоўненыя заяўкі брацца да разгляду не будуць. Скрайні тэрмін падачы - 31 жніўня 2017 г. 23:55 па літоўскім часе. (EEST, UTC+ 03:00).
Па дадатковых пытаннях звяртайцеся на адрас сеціўнай пошты: [email protected].
Крыніца: www.eesc.lt