Сустрэча гік-камміт: боты для НДА або як аўтаматызаваць руціну

Як вядома, руціна мала каму падабаецца. Больш затое, яна адцягвае ад творчых задач і ад выканання непасрэдных функцый грамадскіх арганізацый. Што рабіць? Аўтаматызаваць! Дата: 7 ліпеня, пачатак: 10:50, месца: вул. Кастрычніцкая, 16А, eventspace.by (шкляны пакой). Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Неабходна зарэгістравацца.

Падчас сустрэчы каманда Лічбавай майстэрні будзем дзяліцца досведам і абмяркоўваць сітуацыі, дзе неабходна аўтаматызацыя з акцэнтам на патрэбы грамадскіх арганізацый і актывістаў. Для каго: актывістаў, супрацоўнікаў грамадскіх арганізацый, якія адчуваюць неабходнасць арганізаваць інфармацыю і зменшыць руцінныя дзеянні пры яе апрацоўцы праз стандартныя і даступныя сэрвісы.

План сустрэчы:

  • Што такое боты і дзе іх знайсці.
  • Разглядаем тыповыя сітуацыі, дзе мэтазгодна выкарыстаць бота (апрацоўка анкет, постынг у сац.сетках, стварэнне картак-задач, падзей у календары, інфармаванне карыстальнікаў, і інш).
  • Якія боты працуюць у Фаланстэры і колькі іх.
  • Як наладзіць сабе бота. Разглядаем тры прыклады.
  • Для большай уключанасці ў мітап мы раім узяць ноўтбук, а таксама валодаць якімі-небудзь з пералічаных сэрвісаў: facebook, mailchimp, google docs, slack, trello, zapier, але для атрымання ўраджання і азнаямлення з магчымасямі яны неабавязковыя.


Крыніца: it.falanster.by