Суседзі 3.0: Праграма нефармальнай адукацыі

Моладзь (ад 18 да 35 гадоў) з Беларусі, Украіны і Польшчы запрашаецца да ўдзелу ў праграме нефармальнай адукацыі "Суседзі 3.0".

Вітаецца ўдзел студэнтаў, валанцёраў няўрадавых арганізацый, маладых людзей з гарадоў і сельскіх рэгіёнаў, якія імкнуцца да салідарнасці і пабудовы грамадзянскай супольнасці ў сваіх краінах.

Мэта праграмы - падтрымка людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, змяншэнне сацыяльнай няроўнасці, спрыянне дыялогу і салідарнасці паміж людзьмі розных поглядаў і перакананняў, узросту, сацыяльнага статусу і г.д.

Праграма скіравана на развіццё навыкаў пабудовы добрасуседства - як на мясцовым, так і міжнародным узроўні. Навучанне ўключае сустрэчы-семінары, вэбінар, удзел у форуме, рэалізацыю ўласных праектаў.

Набор удзельнікаў ажыццяўляецца да 18 сакавіка 2016 года.

Каб зарэгістравацца, калі ласка, запоўніце гэтую анлайн-анкету. Падрабязней пра дадзеную праграму можна даведацца тут.

 

Паводле 3sektar.by.