Субота казак i гульняў пра Казiмiра Малевiча ад Дзіцячых творчых майстэрняў галерэі "Ў"

13 студзеня ў новым месцы Крамы "Ў" (ул. Нямiга,5 пав. 40, ГЦ "Метраполь") адбудзецца субота казак i гульняў пра Казiмiра Малевiча ад Дзіцячых творчых майстэрняў галерэі "Ў" для дзетак 4-8 год i для тых, каму проста цiкава. Уваход вольны. Мерапрыемства паводзiцца ў падтрымку краўдфандынгавай кампанii "Малевiч для дзяцей".

"Дзiцячыя творчыя майстэрнi" вырашылi зрабiць прыемную сустрэчу з дзеткамi, дзе можна будзе паслухаць казкi i вершы з нашай новай кнiгi "Малевiч для дзяцей", памаляваць i выканаць цiкавыя заданнi, звязаныя з творчасццю Малевiча. Дзеткi апынуцца у свеце супрыматызма i iм гэта спадабаецца!

У гэтый жа час будзе магчымасць пагартаць кнiгу "Малевiч для дзяцей", каб канчаткова зразумець, што яна патрэбна кожнаму дзіцяці Беларусi. У кнiгарнях яе набыць пакуль не магчыма - только атрымаць у якасцi эксклюзiўнага падарунка за падтрымку праекта. "Чаму так?  Таму што мы хочам дадаткова да кнiжкi запiсаць дзiцячую песню Лявона Вольскага i зрабiць мультфiльм разам з дзецьмi".

Ольга Мжельская,
+375 29 6180887