Стыжыроўкі ў Міжнародным фондзе выбарчых сістэм (ЗША)
пан, 2017-04-10 12:40
Да 31 снежня 2017 года студэнты бакалаўрыяту і магістратуры, а таксама аспіранты і нядаўнія выпускнікі могуць падаць заяўку на праходжанне стажыроўкі ў Міжнародным фондзе выбарчых сістэм (ЗША) – International Foundation for Electoral Systems.
У абавязкі стажораў і стажорак будуць уваходзіць:
- правядзенне навуковых даследаванняў;
- матэрыяльна-тэхнічная і адміністрацыйная падтрымка розных праектаў;
- дапамога ў складанні штотыднёвых справазадач;
- наведванне і падрыхтоўка справаздач па асобных мерапрыемствах і дыскусіях, прысвечаных канкрэтным праектам;
- дапамога ў развіцці праграм у адпаведнасці з патрэбамі канкрэтнага праекта і ведамі стажораў;
- штодзенны аналіз навуковых часопісаў і друкаваных выданняў СМІ;
- дапамога з дакументацыяй праекта (кантракты кансультантаў, замовы, справаздачы);
- іншыя абавязкі, якія будзе накладаць кіраўніцтва аддзела.
Арганізатары прапануюць аплочваемыя (Вірджынія і Калумбія) і неаплочваемыя стажыроўкі, а таксама пакрываюць да 10% транспартных выдаткаў.
Патрабаванні:
- быць студэнтамі бакалаўрыята, магістратуры, аспірантуры,
- быць нядаўнім выпускніком/выпускніцай ВНУ (скончыць ВНУ не больш за год таму)
- досвед працы не абавязковы, але разглядаецца як перавага пад час адбору;
- кандыдаты павінны мець выдатныя даследчыя і камунікатыўныя навыкі;
- умець працаваць з кампутарам і ведаць базавыя праграмы: Microsoft Excel і Word;
- кандыдат (-тка) павінны быць арганізаванымі, умець вылучаць прыярытэты і спраўляцца з рознымі задачамі ў пазначаныя тэрміны;
- добрае валоданне ангельскай мовай;
Патрабаванні для розных стажыровак могуць адрознівацца:
Крыніца: www.vs4.vscyberhosting.com