Стыпендыяльныя праграмы для навучання ва ўніверсітэце Deakin University ў Аўстраліі

Аўстралійскі універсітэт Deakin University дае магчымасць бясплатнага навучання на праграмах бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры універсітэту. Стыпендыю могуць атрымаць як грамадзяне Аўстраліі, так і замежныя студэнты для вочнага навучання на адной з акадэмічных праграм універсітэта. Універсітэт прапануе некалькі стыпендый і грантаў як дапамогу і падтрымку замежным студэнтам у атрыманні вучонай ступені. Дэдлайн: 8 чэрвеня 2018.

Стыпендыяльная праграма Deakin Vice-Chancellor's International Scholarship: для замежных студэнтаў універсітэта - альбо 100% аплаты навучання, альбо 50% аплаты навучання, забеспячэнне навучальнымі матэрыяламі.

Стыпендыяльная праграма Vice-Chancellor's Academic Excellence Scholarship: для студэнтаў бакалаўрыяту - 100% аплата навучання, фінансавыя выплаты памерам у 5,000$ у год, удзел у праграме Vice-Chancellor's Professional Excellence Program.

Стыпендыяльная праграма Deakin Scholarship for Excellence: для студэнтаў бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры - для студэнтаў бакалаўрыяту 5,000 $ у год, для студэнтаў магістратуры і аспірантуры - 10,000$ у год.

Стыпендыяльная праграма Deakin Student Support Scholarship: для студэнтаў бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры - магчымыя выплаты памерам у 10,000 $, або 7,500 $, або 5,000 $, або 2,500 $, або 1,000 $ у год.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • Усе кандыдаты на атрымання стыпендыі незалежна ад нацыянальнасці павінны адпавядаць патрабаванням акадэмічнай праграмы, на якую паступаюць, таксама адпавядаць патрабаванням у веданні англійскай мовы.
  • Павінны быць залічаны на адну з акадэмічных праграм універсітэту Deakin University на вочнае навучанне;
  • Павінны пачаць навучанне ў універсітэце ў 2018 годзе.
  • Замежныя студэнты могуць падаць заяўку на навучанне ва ўніверсітэце анлайн.

 

Да таго, як падаць заяўку неабходна падрыхтаваць такую ​​інфармацыю:

  • атрыманую адукацыю (назва навучальнай установы і праграмы, працягласць навучання і атрыманыя кваліфікацыі);
  • месца, дзе заяўнік навучаецца ў дадзены момант (назва навучальнай установы і праграмы, працягласць навучання і час заканчэння навучання);
  • вынікі тэстаў на веданне англійскай мовы;
  • калі ёсць досвед працы (імя працадаўцы, час і кароткае апісанне працы).

 

Крыніца: deakin.edu.au