Стыпендыяльная праграма імя Джона Клюге (Злучаныя Штаты)
Цэнтр імя Джона Клюге Бібліятэкі Кангрэса ЗША прадастаўляе стыпендыі "Kluge Fellowship in Digital Studies" для распрацоўкі пытанняў лічбавых даследванняў і ўплыву лічбавай рэвалюцыі на грамадства, культуру і міжнародныя зносіны. Тэрмін праграмы - да 11 месяцаў. Удзельнікі будуць атрымліваць штомесячную стыпендыю ў памеры 4 200 даляраў. Арганізатары пакрываюць выдаткі на атрыманне амерыканскай візы.
Цэнтр імя Джона Клюге Бібліятэкі Кангрэса ЗША падтрымлівае навукоўцаў, якія даследуюць уплыў лічбавай рэвалюцыі на светапогляд людзей, функцыянаванне грамадства і міжнародныя зносіны. Кандыдаты могуць даследаваць і аналізаваць з'явы і тэндынцыі, якія прывядуць да зменаў у будучым.
Конкурс адкрыты для навукоўцаў і практыкаў з усяго свету. Пажадана наяўнасць навуковай ступені (як мінімум кандыдата навук) і выдатнае веданне ангельскай мовы.
Для ўдзелу неабходна да 6 снежня 2014 года даслаць ліст з тэмай "Kluge Fellowship in Digital Studies" на адрэсу: [email protected]. У лісце павінны быць наступныя дакументы:
- анкету на ангельскай мове;
- аўтабіяграфію (мінімум 2 старонкі);
- апісанне даследчага праекту;
- матывацыйны ліст;
- бібліяграфію навуковых прац;
- лісты-рэкамендацыі (3 шт.).
Кандыдаты мусяць назваць калекцыі Бібліятэкі Кангрэса ЗША, якія плануюць задзейнічаць у даследванні. Падрабязнае апісанне праграмы - на сайце. Па дадатковых пытаннях звяртайцеся на е-мэйл: [email protected].
Паводле Platfor.ma.