Стыпендыяльная праграма Йельскага ўніверсітэта

Йельскі ўніверсітэт прымае заяўкі на ўдзел у стыпендыяльнай праграме "Yale World Fellows Program". Штогод 15-18 прадстаўнікоў розных краін запрашаюцца на 4-месячную адмысловую праграму лідарства, якая мусіць паглыбіць прафесійныя веды. Стыпендыяты маюць магчымасць наведваць курсы ўніверсітэта і браць удзел у сустрэчах з вядучымі прадстаўнікамі бізнэсу, палітыкі і навукі.

Праграма праходзіць з сярэдзіны жніўня да сярэдзіны снежня 2015 года. Грант пакрывае ўсе выдаткі ўдзельнікаў праграмы. Кандыдатамі могуць стаць спецыялісты, якія працуюць у розных сферах: бізнэсе, няўрадавых арганізацыях, ва ўрадзе, СМІ, адукацыі, узброеных сілах і г.д. Патрабаванні: прафесійныя дасягненні, мінімум 5-гадовы прафесійны досвед, выдатнае веданне ангельскай мовы, адсутнасць грамадзянства ЗША.

Для ўдзелу ў праграме неабходна запоўніць анлайн-заяўку, да якой дадаць:

  • CV,
  • тры эсэ,
  • фота,
  • кантакты трох рэферэнтаў.

Інфармацыя пра праграму даступная на афійцыйнай вэб-старонцы, па дадатковых пытаннях звяртайцеся на е-мэйл: [email protected]. Дэдлайн - 3 снежня 2014 года.

 

Паводле Platfor.ma.