Стыпендыяльная праграма ўраду Швейцарыі
Урад Швейцарыі праз Федэральную камісію па выплаце стыпендыі замежным студэнтам Federal Commission for Scholarships for Foreign Students прадстаўляе стыпендыю замежным навукоўцам і прадстаўнікам сферы мастацтва на 2018-2019 навучальны год. Дэдлайн 11 снежня.
Праграма змяшчае розныя стыпендыі для замежных даследчыкаў і навукоўцаў: на правядзення даследаванняў. Стыпендыі выплачваюцца вучоным, кандыдатам навук і таксама аплачваюцца постдоктарскія даследаванні ва ўніверсітэтах Швейцарыі, федэральных тэхналагічных інстытутах (на гэтую стыпендыю не могуць прэтэндаваць студэнты бакалаўрыяту і магістратуры). Кандыдаты павінны мець як мінімум ступень магістра. Таксама стыпендыі прызначаныя студэнтам сферы мастацтва для навучання ў кансерваторыях і ўніверсітэтах мастацтва Швейцарыі. На гэтую стыпендыю могуць прэтэндаваць толькі грамадзяне некалькіх краін.
Гэтая стыпендыя выплачваецца прадстаўнікам усіх дысцыплін на навучанне ў аспірантуры, атрыманне доктарскай ступені (Ph.D.), або на правядзенне постдоктарскіх даследаванняў.
Стыпендыя складаецца з:
- штомесячных фінансавых выплат;
- аплаты навучання;
- аплаты страхоўкі;
- забеспячэння пражываннем;
- аплаты пералёту.
Для кандыдатаў з розных краін складнікі стыпендыі могуць быць рознымі.
Крыніца: sbfi.admin.ch