Стыпендыяльная праграма ў галіне права і эканомікі (Рыга)

Рыжская вышэйшая школа права сумесна з Міністэрствам замежных спраў Латвіі ды іншымі партнёрамі прапануе 12-тыднёвую стыпендыяльную праграму ў галіне права і эканомікі дзяржаўным служачым, прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці і акадэмічных колаў Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Кіргізіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Босніі і Герцэгавіны, Косава, Македоніі, Чарнагорыі, Сербіі, Албаніі.

Праграма скіравана на міжнародныя адносіны паміж Еўразвязам і краінамі Еўрапейскай палітыкі суседства, Цэнтральнай Азіі і Заходніх Балкан.

Стыпендыя ўключае выдаткі на падарожжа ў Рыгу (Латвія), аплату пражывання і сціплыя сутачныя.

Кандыдаты мусяць падаць анлайн-заяўку, якая ўключае:

- матывацыйны ліст;

- апісанне сваёй працоўнай пасады;

- рэзюмэ з апісаннем мінімум 2-3 гадоў прафесійнага досведу;

- копіі ўніверсітэцкіх дыпломаў;

- рэкамендацыйны ліст (пажадана ад бягучага працадаўцы);

- пацверджанне здольнасці праходзіць навучанне на ангельскай мове.

Дэдлайн - 25 студзеня 2016 года. Адбор удзельнікаў завершыцца 1 лютага. Пачатак навучання - 11 красавіка 2016 года. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле Edu-Active.com.